ПДУ імя Ефрасінні Полацкай спецыялізуюцца на падрыхтоўцы спецыялістаў у тым ліку і для будаўнічай галіны. Распрацоўкі тамтэйшай навуковай школы, што да ацэнкі стану і ўзмацнення будаўнічых канструкцый выкарыстоўваліся падчас узвядзення такіх складаных аб'ектаў як Нацыянальная бібліятэка, культурна-спартовага комплекса «Мінск-Арэна», летняга амфітэатра ў Віцебску.
Пакуль адмыслоўцы працуюць, каля 500 вучняў пачатковых і старэйшых класаў пераведзены ў бліжэйшыя ўстановы дашкольнай адукацыі і навучальныя ўстановы. Вучні другіх класаў навучаюцца ў дзіцячых садах, заняткі з дзесяцікласнікамі і адзінаццацікласнікамі педагогі праводзяць у аўдыторыях Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі - праз дарогу ад гімназіі, трэцякласнікі і чацвёртакласнікі займаюцца ў другую змену ў сярэдняй школе № 28. Апошнім пашанцавала найменей, бо гэтая школа месціцца даволі далёка ад гімназіі.
Бацькі школьнікаў выступалі за тое, каб перанесці навучальны працэс у найбліжэйшую школі №10. Але яе будынак таксама стары – яны «аднагодкі» са старым корпусам гімназіі, узведзеным у 1937 годзе. Кажуць, што ў 10-й школе таксама ёсць праблемы, звязаныя з істотнай амартызацыяй будынка.
Паводле афіцыйных звестак, якія распаўсюдзіў гарвыканкам, 4-га кастрычніка на сценах аднаго з карпусоў гімназіі №1 былі заўважаны расколіны, якія ўтварыліся « у выніку руху грунтоў». Бацькам школьнікаў ніхто не можа адказаць на пытанне, чаму салідны ўзрост будынка нікога не наштурхнуў на думку пра грунтоўнае абследаванне перад пачаткам навучальнага года, калі ўлады праводзяць так званую «прыемку» навучальных установаў – праверку гатоўнасці прыняць вучняў. А таксама пра тое, ці будуць абследаваны іншыя школьныя будынкі, таксама ўзведзеныя ў 1930-я гады мінулага стагоддзя. Іх у Віцебску – пяць, яны з большымі ці меншымі стратамі выстаялі ў час мінулай вайны і зараз функцыянуць па сваім першапачатковым прызначэнні.
Андрэй Пірагоў