Пятніца, 04 Кастрычнік 2024

Скачуць скочкі. Жыхары віцебскай шматпавярхоўкі не ведаюць, што рабіць

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Скочкі (па-руску «блохи») заўсёды лічыліся прыкметай антысанітарыі. Менавіта антысанітарны стан у падвалах стаў прычынай зваротаў жыхароў дома №117 корпус 1 па вуліцы Цітова ў Віцебску да камунальных службаў і ў гарвыканкам. Ад укусаў скочак яны пакутвалі ўсё лета, і з наступленнем восені нічога не змянілася.

Спачатку скочкі апанавалі падвалы, дзе адбываліся частыя прарывы каналізацынай сістэмы. Потым «захапілі» першыя паверхі. «Эти насекомые проникают в жилые помещения, что создает невыносимые условия для проживания и подвергает риску здоровье жильцов. Просим вас оперативно принять меры для проведения санитарной обработки подвалов, устранения последствий прорывов канализации, а также приведения дома в соответствие с санитарными нормами», -- пішуць людзі.

Ад укусаў скочак мясцовыя жыхары пакутуюць ужо 4 месяцы. Восеньскае пахаладанне не ратуе: скочкі могуць жыць і пры нізкіх тэмпературах, тым болей, што ў падвалах дастаткова цёпла. Між тым яны з'яўляюцца разпаўсюднікамі небяспечных інфекцый.

Тамара Маркава