Як паведамляе «Наша Талачыншчына», 25-гадовы жыхар Талачынскага раёну, атрымаўшы позву, не зьявіўся ва ўстаноўлены тэрмін у ваенкамат «для праходжаньня мерапрыемстваў прызыву». Гэтым самым ён учыніў злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Санкцыі гэтага артыкулу прадугледжваюць пакараньне ў выглядзе штрафу, арышту альбо пазбаўленьня волі на тэрмін да 2 гадоў.
Вядзецца сьледзтва.
Паводле заканадаўства, прызыўніка, які чыніць дзеяньні, прадугледжаныя ч.1 арт 435, упершыню, могуць вызваліць ад крымінальнай адказнасьці, калі ўчыненае было вынікам зьбегу цяжкіх акалічнасьцяў.