Аўторак, 31 Май 2016

У ліпені Ноўку наведае дэлегацыя Зэмгальскай сярэдняй школы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
У ліпені Ноўку наведае дэлегацыя Зэмгальскай сярэдняй школы pridvinje.by

Пэдагогі і вучні Зэмгальскай школы (Даўгаўпілскі край, Латвія) у ліпені наведаюць Ноўкінскую сярэднюю школу (Віцебскі раён). Латышы вырашылі зрабіць візыт на Віцебшчыну па выніках VI Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі ў межах адпаведнага дакумэнту пра доўгачасовае ўзаемадзеяньне паміж дзьвюма адукацыйнымі ўстановамі.

Гэта будзе візыт латышоў у адказ. Ноўкінская дэлегацыя ўжо пабывала ў Зэмгалэ, дзе паўдзельнічала ў навукова-практычнай канфэрэнцыі, прысьвечанай разьвіцьцю творчага патэнцыялу школьнікаў праз навукова-дасьледчую дзейнасьць. Кожны ўдзельнік атрымаў ад кіраўніка ўпраўленьня адукацыі Даўгаўпілскага краю Ірэны Булаш сэртыфікат і памятны прыз. Падчас візыту прайшоў абмен досьведам паміж выкладчыкамі сярэдніх школ па такіх пытаньнях, як арганізацыя дасьледчай, экспэрымэнтальнай і інавацыйнай дзейнасьці ў адукацыйных установах. Акрамя таго, у межах двухбаковага абмеркаваньня беларускія і латыскія пэдагогі закранулі пытаньні будучага трансгранічнага ўзаемадзеяньня паміж латвійскім, летувіскім і беларускім бакамі.

Гэтая паездка Ноўкінскай дэлегацыі дапамагла пашырыць міжнародныя сувязі, прыцягнуць новых удзельнікаў, а таксама вывучыць, як весьці арганізацыю маркетынгавай дзейнасьці ў школе.

Для гасьцей з Прыдзьвінскага краю была падрыхтаваная і культурная праграма. Яны змаглі азнаёміцца ​​з культурным здабыткам Латгаліі, яе магчымасьцямі ў турызьме, краязнаўстве і экалёгіі.