“Захаваньне памяці пра воінаў-інтэрнацыяналістаў, падзеях Афганскай вайны - адна з галоўных задач грамадзкага аб’яднаньня, - падкрэсьліў Валер Мацкевіч. - Усталёўка мэмарыяльных знакаў - гэта даніна памяці воінам, якія загінулі. Акцыя мае важнае патрыятычнае гучаньне, бо ў цырымоніях бярэ ўдзел насельніцтва райцэнтраў, у тым ліку школьнікі, моладзь”. Паводле яго слоў, да 25-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістану ў кожным раёне Віцебскай вобласьці будзе ўсталяваны гэткі мэмарыяльны знак.
У Віцебскай вобласьці пражываюць каля 5 тыс. удзельнікаў баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Зь іх 1,9 тыс. чалавек - члены ГА “Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Афганістане”. Падчас баявых дзеяньняў у Афганістане загінулі 145 ураджэнцаў Віцебшчыны.
Крыніца: БелТА