Субота, 16 Красавік 2016

У Віцебску шыюць кеды з двухгаловым арлом

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Прадукцыя зь відавочным прарасейскім падтэкстам зьявілася ў беларускага вытворцы абутку «Белвест».

Фота абутку, на якім – выява двухгаловага арла, апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook дырэктар «Арт Сядзібы» Павал Белавус. «А тым часам віцебскі Belwest выпускае і прадае ў Беларусі вось такі абутак», – напісаў ён на сваёй старонцы.

Каштуюць скураныя кеды з расейскай сымболікай нятанна – 1,1 мільёну рублёў.

Крыніца: Хартыя'97