Разам зь іншымі аспэктамі праблемы былі закранутыя праблемы роўнасьці людзей зь іншай сэксуальнай арыентацыяй, да чаго ня ўсе прысутныя змаглі талерантна паставіцца. Многія выказвалі думку, што гэтыя праблемы ня варта ўздымаць і адкрыта абмяркоўваць. Самыя непрымірымыя не дасядзелі да канца імпрэзы. Свой вынік дае тэлевізійная прапаганда, у прыватнасьці, на расейскіх каналах, дзе гутарка пра традыцыйныя каштоўнасьці часьцяком азначае нецярпімасьць да іншых людзей і іншым вераў.
У другой частцы сэмінару быў паказаны фільм «Сукенка», які прадстаўлялі мадэратары Натальля Галава і Тацьцяна Сяцко. У фільме былі паказаныя пяць розных жаночых гісторыяў. Гераіні - жанчыны з розных гарадоў Беларусі, у іх розны ўзрост, сямейнае становішча, розныя погляды на жыцьцё. Пасьля прагляду была доўгая дыскусія. Задаваліся пытаньні і абмяркоўвалася пабачанае. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі атрымалі дыскі з матэрыяламі і кнігі.
Крыніца: "Наш дом"