Менавіта апошняя пасада “праславіла” Яўсеева. У яго непасрэдныя абавязкі ўваходзіла сачэньне за масавымі акцыямі і іх уціхаміраваньне (найчасьцей шляхам разгону). Не цураўся і сам прымаць удзел у зьбіцьці. Напрыклад, усім добра памятаецца, як ад Яўсеева у першыя дні пасьля Плошчы пацярпеў фатограф Уладзь Грыдзін. Яўсееў быў адным з галоўных дзеючых пэрсанажаў падчас самой Плошчы. Ён хадзіў на перамовы з кандыдатамі ў прэзыдэнты. Чым скончылася Плошча, няма нагоды лішні раз нагадваць. Пасьля яе Яўсееў трапіў у сьпісы неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу пад нумарам 84. А вось Лукашэнка за Плошчу даслаў Яўсееву падзячны ліст.
Пасьля Яўсееў быў відным дзеячам падчас «Стоп — бэнзіну» і маўклівых акцыяў пратэсту. Каардынаваў і камандаваў разгонамі менавіта ён. Перад маўклівай акцыяй на Дзень Рэспублікі Яўсееў адзначыў, што апладзіраваць можна толькі вэтэранам. Разгон каля Чыгуначнага вакзалу на 3 ліпеня быў адным з найбольш брутальных пасьля Плошчы.
Паводле “Нашай Нівы”