Падчас месячніку Чырвонага Крыжа, які ладзіцца ў траўні, сябры ініцыятыўных групаў пажылых па працы ў супольнасьці Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) правядуць дабрачынную акцыю “Бабуліна казка”. Пра гэта паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БТЧК Галіна Жаланава. Гэта новы праект абласной арганізацыі. Ініцыятыўныя групы пажылых людзей будуць наведваць спэцыялізаваныя дзіцячыя дамы, прытулкі, аддзяленьні дзённага знаходжаньня для маладых інвалідаў і расказваць выхаванцам гэтых устаноў казкі.

Апублікавана ў Правы дзіцяці

Супрацоўнікі гарадоцкага прадпрыемства на Віцебшчыне ў рамках добраўпарадкаваньня тэрыторыяў разам зь безгаспадарнымі пабудовамі разабралі жылую хату. Жахлівы інцыдэнт адбыўся пакуль гаспадыня, інвалід 1 групы, была ў лякарні. Рабочыя самавольна дэмантавалі дах, вокны і дзьверы. Пацярпелай жанчыне шкоду не кампэнсавалі.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Карабліна адмовіла ў задавальненьні хадайніцтва распаўсюдніку газэты «Віцебскі Кур’ер» Міхаілу Жураўлёву аб растэрміноўцы выкананьня адміністрацыйнага спагнаньня ў выглядзе штрафу ў памеры 2 500 000 рублёў. Цяпер Міхаіл, які зьяўляецца інвалідам II групы, атрымлівае пэнсію менш за 1 800 000 рублёў і плаціць крэдыт, мусіць ня есьці, ня піць і ўлезьці ў даўгі, каб выканаць пастанову Караблінай аб накладаньні на яго адміністрацыйнага спагнаньня.

Апублікавана ў Суд