Пятніца, 18 Ліпень 2014

Міліцыя ў Наваполацку не рэагуе на распаўсюджваньне ў горадзе сьцяжкоў Расеі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Распаўсюд расейскіх сьцягоў у Беларусі доўжыцца. Чарговы факт продажу кіроўцам сьцяжкоў Расеі быў зафіксаваны ў Наваполацку. 17 ліпеня чытач Генадзь з Наваполацку даслаў сайту charter97.org фотаздымкі. На наступны дзень у рэдакцыю сайту прыйшоў яшчэ адзін ліст са здымкамі з гэтагу гораду.

Выглядае, чарговыя фотаздымкі зробленыя на тым самым месцы. А гэта сьведчыць пра тое, што наваполацкую міліцыю дагэтуль ніяк не зацікавіў факт несанкцыянаванага распаўсюду сымболікі чужой краіны ў беларускім горадзе. Як вядома, сьцягі раздаюцца не бясплатна, а гэта падпадае пад азначэньне нелегальнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Крыніца: Хартыя'97