Рашэньне прынятае на падставе пастановы сходу крэдытораў, якой зацьверджаны плян ліквідацыі акцыянэрнага таварыства. Як сьведчыць аналіз фінансавага стану прадпрыемства, яно зьяўляецца неплацежаздольным, пры гэтым неплацежаздольнасьць набывае ўстойлівы характар. Агульная сума крэдыторскай запазычанасьці перавышае 7,2 мільёну рублёў. Тэрмін ліквідацыі вызначаны па жнівень 2017 году.
Паводле слоў антыкрызыснага кіраўніка Леаніда Міхайлава, за 7 месяцаў 2016 году прадпрыемства спрацавала з чыстый стратай у 128 тысяч рублёў. У 2016 годзе прыцягнута 495 тысяч рублёў інвэстыцыяў у асноўны капітал за кошт уласных сродкаў. У 2015 годзе гэты паказчык склаў каля 170 тысяч.
Аднак довад кіраўніка пра магчымасьць аздараўленьня прадпрыемства суд палічыў неабгрунтаваным, бо аналіз пададзенага пляну санацыi сьведчыць пра немагчымасьць разьліку з крэдыторамі ў жорсткія тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам для гэтай працэдуры. Тым больш што даўжнiк працягвае генэраваць страты, а іх зьніжэньне ў апошнім справаздачным квартале не ліквідуе стратнасьць прадпрыемства. Акрамя таго, конкурсныя крэдыторы адхілілі плян санацыi i зацьвердзілі плян лiквiдацыi даўжнiка.
«У гэткай сытуацыі заканадаўствам прадугледжаная магчымасьць захаваньня прадпрыемства пры ўмове заключэньня міравога пагадненьня з крэдыторамі, на якое можна выходзіць толькі пасьля пагашэньня запазычанасьці па выплаце заработнай платы работнікам прадпрыемства-банкрута», – растлумачыў Эрык Багдасаров.
ААТ «Гарадоцкі райаграпрамснаб» створанае ў 2001 годзе шляхам пераўтварэньня Гарадоцкага раённага прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забесьпячэньні аграпрамысловага комплексу, спэцыялізуецца на вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі (малако, мяса буйнога рагатага быдла, збожжа, тэхнічныя і кармавыя культуры). На прадпрыемстве працуюць каля 150 чалавек.