„Наступным крокам, каб палегчыць працу прадпрымальнікам, зьяўляецца прызнаньне нацыянальных сэртыфікатаў. То бок, калі я бяру на фабрыцы рэчы з іхным нацыянальным сэртыфікатам якасьці, то я не павінна ўжо тут, у Беларусі, яшчэ плаціць грошы і пацьвярджаць гэтую якасьць“, - кажа Ірына Яскевіч.
Праблема тычыцца абавязковай сэртыфікацыі ўвезеных у Беларусь зь першага ліпеня тавараў, у тым ліку з краін Мытнага саюзу. Ірына Яскевіч прыгадвае, што ўсе свае прапановы ІП накіравалі ўладам краіны, але адказу па-сутнасьці на ўсё свае пытаньні не атрымалі.