«Сытуацыя, скажу проста, бо я сам усё гэта кантралюю, стала нават горшай. Беспрацоўных стала больш. Сэзонныя працы заканчваюцца. Набывае моц гэты дэкрэт аб дармаедах, хоць мы ня ведаем, што там у ім, бо ён не апублікаваны яшчэ. Людзей яшчэ больш пойдзе станавіцца на ўлік – працы ўсё адно ж няма».
Ворша сёлета ў сакавіку адзначылася аднымі з найбольш рэзанансных пратэстаў супраць дэкрэту аб дармаедах. Аднак сытуацыя не паляпшаецца, нягледзячы на абяцаньні ўраду.
Кастусь Багушэвіч, racyja.com