Кажа старшыня Свабоднага прафсаюзу “Шкловалакна” Віктар Стукаў: “Мы праводзілі сход і вырашылі, што гэта будзе Мікола Шарах. Перадусім ён будзе прапанаваны. Пасьля могуць быць замены. Але вырашаць гэта будзе прафсаюз, а не генэральны дырэктар ці яшчэ хтосьці”.
Як паведаміў Віктар Стукаў, на ўзроўні ўраду зацьверджаная новая канцэпцыя вядзеньня калектыўных перамоваў на прадпрыемствах, на якіх існуе некалькі прафсаюзных арганізацыяў. Цяпер яны павінны ствараць адзіную прафсаюзную камісію. Прафсаюзны лідэр мяркуе, што гэта дазволіць абараніць ад перасьледу і звальненьняў хаця б актывістаў суполкі Свабоднага прафсаюзу. Сам Віктар Стукаў быў звольнены з прадпрыемства два гады таму, і ўсе яго спробы праз суд прызнаць гэтае звальненьне незаконным посьпеху пакуль ня мелі.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя