Заробленыя на суботніку грошы «ў добраахвотным парадку» рэкамэндуецца пералічыць на рахунак райвыканкама ў «Беларусбанку». Зьдзіўленьне выклікае сума, якая рэкамэндуецца для пераводу - 300 мільярдаў беларускіх рублёў.
Раённыя ўлады просяць грошай у прадпрымальнікаў. Гэта ўжо другі такі выпадак цягам сакавіка. Два тыдні таму сродкі вымагалі на пасяўную, а цяпер - на абстрактныя патрэбы райвыканкаму пад выглядам суботніку. Ён адбыўся 29 сакавіка. Напярэдадні яго правядзеньня прадпрымальнікі ў Паставах атрымалі ліст з райвыканкаму, копію якога даслаў у рэдакцыю charter97.org адзін з чытачоў.