“Беражыце сябе!” Бацькі асуджаных па арт. 328 раздавалі ў Віцебску ўлёткі
У Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам, які адзначаецца 1 сакавіка, віцебскія актывісты “Руху маці 328” інфармавалі гараджан аб небясьпецы ўцягваньня школьнікаў і моладзі ў наркабізнэс у якасьці кур’ераў інтэрнэт-крамаў.
Нашэсьце наркарэклямы ў Віцебску. Актывіст: Трэба ўздымаць гвалт!..
Сотні графіці са згадкай забароненых рэчываў зьявіліся ў апошні час на сьценах віцебскіх дамоў і трансфарматарных будак. Мікрараён “Мэцэнтар” быў расьпісаны літаральна за адну ноч – з 12 на 13 студзеня. Ні міліцыя, ні ЖКГ на зьяўленьне наркарэклямы пакуль ніяк не рэагуюць. “Трэба ўзьнімаць гвалт!” – кажа гарадзкі актывіст Яўген Крыскевіч.
Глыбоцкую газэту “Прэфект-інфо” аштрафавалі за парушэньне закону аб рэкляме
Штраф памерам 25 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч. Падставай для спагнаньня стаў пратакол, складзены супрацоўніцай упраўленьня гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкаму Жаннай Лістападавай. У пратаколе пазначана, што ў адным з нумароў газэты за кастрычнік мінулага году былі дапушчаныя некалькі парушэньняў Закону аб рэкляме.
Глыбоцкая газэта “Прэфект-інфо” – на мяжы закрыцьця
Штраф у памеры 25 базавых велічынь (3 млн. 750 тыс.) судзьдзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч прысудзіў прыватнаму прадпрыемству “Прэфект-інфо” за парушэньне закону аб рэкляме. Гэтае прадпрыемства з 2009 году выдавала рэклямную газэту “Прэфект-інфо”, заснавальнікам якой зьяўляецца актывіст кампаніі “Гавары праўду” Яраслаў Берніковіч, а галоўным рэдактарам – сябра аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Зьміцер Лупач.
Прадпрымальнікаў Воршы пераканалі не супрацоўнічаць зь незалежным сайтам
Сайт orshatut.by існуе больш за тры гады. Апроч навін, на ім разьмяшчаюцца прыватныя аб’явы і рэкляма тавараў ды паслуг. Аднаму з рэклямадаўцаў параілі адмовіцца ад супрацоўніцтва. Гэта, на думку заснавальніка сайту, зьвязана з выбарчай кампаніяй.
На Віцебшчыне зьявіцца новая чыноўніцкая структура
Пры Віцебскім аблвыканкаме будзе створаны Савет па вонкавай рэкляме. Такое рашэньне прыняў 28 лістапада на паседжаньні Віцебскага аблвыканкаму ягоны старшыня Аляксандар Косінец падчас разгляду пытаньня пра стан вонкавай рэклямы на тэрыторыі рэгіёну і пэрспэктывы яе разьвіцьця. Цяперашні стан вонкавай рэклямы ў Віцебску і райцэнтрах вобласьці Аляксандар Косінец раскрытыкаваў.