Панядзелак, 13 Красавік 2015

У дзіцячай паліклініцы Полацку цячэ дах

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Замест таго, каб рамантаваць, пэрсанал паставіў на падлогу вёдры для збору вады. Чытачка charter97.org даслала фота сумнага відовішча, якое яна ўбачыла ў дзіцячай паліклініцы Полацку. «Хадзіла надоечы зь дзіцем у дзіцячую паліклініку і ўбачыла там такое відовішча. Цячэ дах. А між іншым, там нашыя дзеткі лечацца», – піша яна.

 

«Назіраю такое відовішча ўжо ня першы год. Дах у дзіцячай паліклініцы цячэ, радзільня – усяго адна на два гарады (Полацак і Наваполацак), дарогі не адрамантаваныя, а гандлёвыя цэнтры будуюцца і будуюцца… Пытаньне: дзе грошы зь бюджэту?», – піша жыхар Наваполацку Аляксандар.

У Полацкай дзіцячай паліклініцы працуе амаль 150 мэдычных работнікаў і лечыцца больш за 18 тысяч дзяцей і падлеткаў ва ўзросьце да 17 гадоў.

Крыніца: Хартыя'97