Чацвер, 10 Студзень 2019

У Полацку школьнік атрымаў траўму галавы, коўзаючыся з горкі

Ацаніць гэты матэрыял
(8 галасоў)
Курган Несьмяротнасьці ў Полацку Курган Несьмяротнасьці ў Полацку Фота: gorod214.by

Паведамленьне пра здарэньне паступіла ў міліцыю з цэнтральнага гарадзкога шпіталя, куды даставілі хлопчыка. Высьветлілася, што ўвечары 9 студзеня чацьвёртаклясьнік зь іншымі дзецьмі катаўся з горкі ў раёне Кургана Славы ў Полацку. Там выкаўзаныя вельмі стромкія схілы, і чарговы заезд, як мяркуецца, на цюбінгах, скончыўся для яго сутыкненьнем з дрэвам.

Як распавяла афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкаму Вольга Шкуратава, у дзіцяці адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, у шпіталь яго прывёз старэйшы брат.

Па гэтым факце Полацкі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту правядзе праверку.


Горкі, зь якіх у парку коўзаюцца дзеці, 10 студзеня. Там цяпер бачныя адбіткі аўтамабільных шын.

gorod214.by