Серада, 17 Жнівень 2016

У Білеве дзеці гуляюць на сьметніку, які ўтварыўся ў двары іх дамоў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Жыхары двух дамоў у мікрараёне Білева абураныя тым, што ўжо некалькі тыдняў не прыбіраецца сьмецьце ў іх двары. Ля сьмецьцевых кантэйнераў паміж дамамі №3 на вуліцы Баграмяна і №103 на Маскоўскім праспэкце ў Віцебску сабралася вялікая колькасьць сьмецьця. Яго разносіць ветрам па навакольных тэрыторыях.

«Гэтае сьмецьце ляжыць ужо некалькі тыдняў, ніхто не прыбірае. Тэлефанавалі старшыням дамоў, ніякага выніку. Ветрам разносіць па ўсім двары, дзеці гуляюць зь ім», – напісала ў суполцы ў сацыяльных сетках жыхарка раёну Жанна Вялічка.

Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc