Яго блізкія дагэтуль не могуць змірыцца з яго сыходам: Леанід быў надзейным сябрам і спагадлівым чалавекам, шмат гадоў дапамагаў жыхарам Віцебшчыны у вырашэнні прававых і юрыдычных пытанняў, спрыяў развіццю незалежных СМІ. Леанід пісаў вершы, цікавіўся краязнаўствам – збіраў гістарычныя цікавосткі, шмат падарожнічаў. Марыў вярнуцца ў Беларусь, меў вялікія планы. Смерць забрала яго раптоўна – Леанід даўно пакутваў ад гіпертаніі, змагаўся з хваробай, аднак не ўсё ў гэтым свеце ў руках чалавека...
Леанд Свецік нарадзіўся 5 студзеня 1965 года ў Крычаве, там, на могілках побач з бацькамі, і знайшоў свой апошні спачын.
Лёс шчыльна звязаў яго з Віцебшчынай, дзе ён пакінуў па сабе добрую памяць. Паплечнікі Леаніда працягваюць ягоную справу і захоўваюць пра яго найлепшыя ўспаміны.