Дзяржаўнае абвінавачванне лічыць, што віна праваабаронцаў паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") цалкам даказаная. Аляксандр Кароль запрасіў наступныя тэрміны для вясноўцаў:
старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага – 12 гадоў калоніі;
намесніка старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча – 11 гадоў калоніі;
каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча – 9 гадоў калоніі;
праваабаронцы "Вясны" Дзмітрыя Салаўёва – 10 гадоў калоніі завочна.
Усім узмоцнены рэжым і штраф па пяць тысяч рублёў.
Іван Чайка