Віцебскія актывісты-праваабаронцы Уладзімер Кійко і Леанід Сьвецік раздавалі «Народную Волю», прысьвечаную Дню правоў чалавека, каля абласной бібліятэкі.
«Рэакцыя мінакоў на праваабарончы выпуск «Народнай волі» была рознай. Але збольшага – станоўчай. Хтосьці браў газэту з задавальненьнем, хтосьці адмаўляўся, але без усякага нэгатыву ў дачыненьні да распаўсюднікаў.
Пажылыя жанчыны бралі газэты, але прасілі іх не фатаграфаваць, а мужчыны заводзілі гутарку «аб палітычнай сытуацыі ў краіне і на міжнароднай арэне». Такія паводзіны ў цэлым натуральныя і зразумелыя», – паведамілі рэдакцыі сайта «Віцебская вясна» ўдзельнікі акцыі.
Лявон Яфрэменка
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!
Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.