Кажа Леанід Сьвецік: «Падаючы заяўку на мітынг у дзень прыняцьця Канстытуцыі краіны, я меў адну мэту: гэтая падзея павінна быць адзначаная ў Віцебску. Бо кожная канстытуцыя - аснова для разьвіцьця грамадзтва і дзяржавы. Калі палажэньні гэтага асноўнага закону парушаюцца, то грамадзтва дэградуе, а дзяржава з абаронцы правоў і свабод чалавека ператвараецца ў іх парушальніка».
Нягледзячы на тое, што месцам для правядзеньня мітынгу выбраная пляцоўка, адмыслова адведзеная гарадзкімі ўладамі пад масавыя мерапрыемствы, шанцаў на атрыманьне станоўчага адказу на заяўку няшмат. Цягам апошніх дзесяці гадоў у Віцебску праваабаронцы не атрымалі ніводнага дазволу на правядзеньне публічных акцыяў.
Кастусь Дзьвінскі