Субота, 21 Сакавік 2020

Каронавірус: праваабаронца патрабуе ад МУС узмацніць меры бясьпекі ў месцах несвабоды

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Фота: dw.com Фота: dw.com

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бясьпекі ў месцах пазбаўленьня волі ў сувязі з рапаўсюдам каронавірусу. Сярод патрабаваньняў – прыпыніць выкананьне адміністрацыйных арыштаў, а таксама – вызваленьне непаўналетніх і пажылых зьняволеных, наогул тых, хто не пагражае грамадзкай бясьпецы.

У звароце ў МУС Павал Левінаў піша, што «сыстэма выкананьня пакараньняў РБ закрытая, але мае дастаткова наведнікаў», таму «лічыць, што каронавірус туды не прабярэцца, не даводзіцца». Між тым, асобы, якія ўтрымліваюцца зараз у месцах несвабоды, знаходзяцца ў групе рызыкі: маюць слабы імунітэт і ня маюць магчымасьці самаізалявацца і трымаць сацыяльную дыстанцыю.

Каб захаваць іх жыцьці і здароўе праваабронца патрабуе увесьці ў месцах пазбаўленьня волі павышаныя меры бясьпекі.

Што патрабуе Левінаў

  1. Кожнаму супрацоўніку і наведнікам гэтых месцаў штодня рабіць тэрмамэтрыю, дадзеныя рэгістраваць у адмысловым дзёньніку.
  2. Выдаваць усім супрацоўнікам і наведнікам месцаў няволі (абаронцам, сьледчым і г.д.) мэдычныя маскі (рэспіратары).
  3. Мець памяшканьні для ізаляцыі асобаў з сымптомамі захворваньня.
  4. У выпадку выяўленьня асобаў з сымптомамі каронавіруснай інфэкцыі неадкладна ізаляваць іх і выклікаць лекараў з цывільнай больніцы.
  5. Абмежаваць, па магчымасьці, кантакты асобаў, якія знаходзяцца ў месцах несвабоды, са зьнешнім сьветам.
  6. Прыпыніць перамяшчэньне зьняволеных з аднаго месца несвабоды ў іншыя, а таксама – перамяшчэньне ўнутры гэтых месцаў.
  7. Асобаў, якія прыбываюць у месцы няволі, зьмяшчаць у карантын на тэрмін паўтары месяцы.
  8. Прыпыніць выкананьне адміністрацыйных пакараньняў у выглядзе арышту.
  9. Узьняць пытаньне аб вызваленьні асобаў, якія не нясуць грамадзкай небясьпекі, а таксама непаўналетніх і асобаў, старэйшых за 60 гадоў, пераважна тых, хто знаходзіцца пад сьледзтвам.

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.