«Сярод слухачоў былі тыя, хто на сябе адчуў, як працуе гэтая сыстэма, падзяліліся досьведам, абмеркавалі праблемы. Тэма вельмі актуальная для ўсіх. Гучала шмат пытаньняў, на якія слухачы атрымалі дакладныя адказы экспэрта, каб дапамагаць іншым», – адзначыла каардынатарка аргкамітэту БХД Тацяна Севярынец.
Па заканчэньні ўдзельнікі паседжаньня на знак салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі напісалі ім лісты падтрымкі.