Менскі СІЗА перапоўнены, таму палітвязня Васіля Бераснева перавялі ў Магілёў
Васіль Бераснеў, праваабаронца і лідар аршанскай філіі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюзу РЭП, асуджаны да да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, нечакана знік з Менскага СІЗА. У гэтай установе ён мусіў знаходзіцца пасля суду, пакуль ідзе час абскарджання прысуду і пакуль не будзе прынята рашэнне наконт месца адбыцця пакарання. Праз колькі дзён праваабаронцы высветлілі, што 73-гадовага палітвязня перавялі ў Магілёў.
У судзе па справе "Вясны" скончылі вывучаць усе 284 тамы справы і допыталі абвінавачаных. Хутка спрэчкі бакоў
У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо месяц адбываецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). Стадыя абвяшчэння пісьмовых матэрыялаў па справе "Вясны" скончылася — агучаны ўсе 284 тамы. Хутка будуць: спрэчкі бакоў, апошнее слова абвінавачаных і агучаны прысуд.
Палітвязень Віктар Бабарыка знаходзіцца ў ізаляцыі
Блогер Аляксандар Кабанаў распавёў, як адбывае пакаранне Віктар Бабарыка пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі №1. Пра гэта піша “Радыё Свабода”.
Палітвязня Сяргея Грыбовіча з Докшыцкага раёна асудзілі на 4,5 года калоніі
53-гадовага палітвязня з вёскі Сітцы Докшыцкага раёна судзілі ў закрытым рэжыме ў Віцебску за каментары ў сацыяльных сетках і намер паехаць ва Украіну ваяваць. Судовае пасяджэнне вёў суддзя Яўген Буруноў. Суд над палітвязням пачаўся яшчэ 4 лістапада, пасля быў перапынак на псіхічную экспертызу. Акрамя калоніі 4.5 гады, яму прысудзілі каля 7.000 рублёў штрафу. Трэба зазначыць, што пракурор прасіў 6 гадоў калоніі.
Жыхароў Віцебску Уладзіслава Аўчыннікава і Цімафея Галубко прызналі палітвязнямі
Беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з чарговай заявай аб прызнанні шэрагу асуджаных палітычнымі зняволенымі. Сярод іх былы супрацоўнік УУС Уладзіслаў Аўчыннікаў, асуджаны да двух з паловай год калоніі, і былы работнік «Белтэлекаму» Цімафей Галубко, асуджаны да трох гадоў «хіміі». Былы «сілавік» Аўчыннікаў пакуль знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА -2, а 20-гадовы Галубко, унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, ужо адбывае тэрмін пакарання ў Магілёўскай ПУАТ №43.