Серада, 06 Май 2026

“Экстрэмісцкім” прызнаны Telegram-канал экс-палітвязня, блогера Дзмітрыя Казлова (Шэрага Ката)

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Telegram-канал "seryikotnew" прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй суд Полацка і Полацкага раёна. Гэта адбылося яшчэ 30 красавіка, а 5 траўня гэты інтэрнэт-рэсурс быў ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Дзмітрый Казлоў, які 11 верасня 2025г. быў вызвалены  і прымусова вывезены з Беларусі, пачаў весці Telegram-канал праз некалькі дзён пасля таго, як выйшаў з-за кратаў. Яго YouTube-каналы «Серый Кот» і «Серый Кот Стримы», якія прынеслі блогеру шырокую вядомасць, былі прызнаны “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй яшчэ ў ліпені 2025 г. Зараз Дзмітрый Каздлў жыве ў Літве, яго беларускі пашпарт ануляваны ўладамі Беларусі. 

Гэтаксама ў апошні дзень красавіка суд Полацка і Полацкага раёна прызнаў “экстрэміскай” інфармацыю на старонках "aba_together" у Threads і "Вiталь Трыгубаў" у Facebook. Суд Верхнядзвінскага раёна 30 красавіка прызнаў “экстрэмісцкай” старонку "Dzmitryj Spirydau" у "ВКонтакте".

Руслан Бадзякін