Сяргей Гутарэнка - жыхар Дубровеншчыны. 23 чэрвеня 2022 года ў судзе Дубровенскага раёна яго асудзілі паводле арт. 188 КК (Паклёп).
Сяргей Зайцаў быў асуджаны 6 снежня 2022 года за абразу прадстаўніка шлады (арт. 369 КК РБ). Яго асудзілі за тое, што на сваім жа судзе ў сакавіку 2023 года выказаўся ў ненарматыўнай форме ў адрас дзяржаўнай абвінаваўцы. Пацярпелай выступала памочніца пракурора Віцебска. Зайцаў быў раней судзімы 11 раз.
У выніку Віцебскі раённы суд 6 снежня 2023 года прызнаў яго вінаватым і прызначыў два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 50 базавых велічыняў. Шляхам частковага складання пакарання, прызначанага па дадзеным выраку, і пакарання, прызначанага па прысуда суда Першамайскага раёна г. Віцебска ад 2 чэрвеня 2023 года, канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам у суме 2562,4 рублі.
Аксана Меліхава