Судзіў Дзмітрыя Шалака суддзя Наваполацкага гарсуда Віталь Лапко.
Паводле матэрыялаў справы, з ліпеня 2021 па красавік 2022 гг. у розных Telegram-каналах ён пакідаў абразлівыя каментары, якія ўтрымлівалі ненарматыўную лексіку, на адрас прадстаўнікоў улады. Таксама, «прытрымліваючыся ідэяў нецярпімасці да ўладаў», на некалькіх інтэрнэт- рэсурсах размясціў абразлівая каментары на адрас Аляксандра Лукашэнкі.
Дзмітрый Шалак – жыхар Наваполацка, ён вядомы там музыка – бубнач гурта Paranoia Dolls.
Віктар Любецкі