Пятніца, 19 Верасень 2025

У абноўленым спісе “экстрэмістаў” - аршанец Валянцін Нікішын

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

19 верасня на сайце МУС абнавілі пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. У яго ўключылі 64-гадовага ўраджэнца вёскі Нарэйкава Аршанскага раёна,  жыхара Оршы  Валянціна Нікішына. Мужчына быў затрыманы сёлета 28 траўня.

Меркавана, яго затрымалі па так званай “сраве Гаюна” - за адпраўку звестак у “экстрэмісцкі” Тэлеграм-канал “Беларускі Гаюн”. Паводле інфармацыі на сайце МУС, ён асуджаны паводле ч. 1 арт. 361-4 КК РБ ( садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Тамсама пазначана, што ў Валянціна Нікішына “судзімасць не пагашана”, і гэта можа азначаць, што мужчыну пакаралі “хатняй хіміяй”.

7 жніўня 2025 года бедаруская праваабарончая супольнасць прызнала Віланціна Нікішына палітычным зняволеным.

Арсеній Званец