Латышаў быў асуджаны 20 траўня 2022 г. да 4 з паловай гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне будынкаў) і ч. 2 арт. 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў). Разам з ім судзілі трох жанчын, якія таксама бралі ўдзел у палітычных перфомансах, падчас якіх інсцэніравалі пахаванне Лукашэнкі, палілі партрэт Азаронка і г.д. Арцём Латышаў быў асуджаны яшчэ й за псаванне банэра з выявамі міліцыянтаў.
Яшчэ да суду, падчас знаходжання ў віцебскім СІЗА, Латышаў быў пастаўлены на ўлік як асоба, схільная да экстрэмізму. У ПК-2 ён неаднаразова мусіў цярпець ціск з боку адміністрацыі. Яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, у ШІЗА ёг знаходзіўся і непасрэдна перад пераводам у магілёўскую турму.
Станіслаў Іваноўскі
Аўторак, 01 Жнівень 2023
Палітвязня Арцёма Латышава перавялі з бабруйскай калоніі ў магілёўскую турму
На больш жорсткіх умовах для жыхара Віцебску, асуджанага за ўдзел у перфомансах з «пахаваннем» Лукашэнкі, настойвала адміністрацыя калоніі №2. Судовы працэс адбыўся 26 ліпеня, суд прызнаў Арцёма Латышава вінаватым у сістэматычных парушэннях рэжыму ўтрымання.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: