“Дарагая наша Яна! Беларусы Санкт-Пецярбургу віншуюць цябе з тваім Днём, З Днём Твайго Нараджэння! Ад усёй душы жадаем табе заставацца такой жа ўсмешлівай, смелай і жыццярадаснай Беларусачкай.
Адчуваць сябе шчаслівым чалавекам, значыць, мець магчымасць кахаць, цешыць сябе і навакольных, марыць, верыць у лепшае! Усё гэта ў цябе ёсць! Няхай табе ўсміхаецца поспех, а пастаўленыя на бліжэйшы час мэты як мага хутчэй увасабляюцца ў жыццё.
Дабрабыту, моцнага здароўя, сонца ў душы і бязмежнага дабра! Са святам цябе, наша ластаўка! Мы пісалі і пішам табе лісты, хадзілі на твае "суды" хвалюемся і падтрымліваем!!!
Мы нічога не забыліся і нічога не прабачылі! З любоўю, твае Беларусы зараз ужо з Усяго Свету!”
Нагадаем, што дзяўчыну ўлады абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Суддзя Любоў Сімахіна 6 чэрвеня прызначыла Яне 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
Адрас для тэлеграмаў: СІЗА-1. вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Мінск. Яне Вітальеўне Пінчук.
Эльза Літоўка