Да гэтага Барысаўскі раённы суд адмовіў Жамчужнаму ў задавальненьні скаргі за першае вынесенае спагнаньне.
Міхаіл Жамчужны адзначае, што ціск, які ён зьведаў цягам за апошнія паўгода, у тым ліку зьмяшчэньне яго ў ПКТ, ідзе не з самой калёніі. Ён кажа, што былі тэлефанаваньні пра ўзмацненьне ўвагі да яго, пры гэтым хтосьці з адміністрацыі калёніі іх ігнараваў, хтосьці выбачаўся перад ім, а хтосьці – выконваў.
“Нагодаў да спагнаньняў я не даваў, паводжу сябе стабільна, ніяк не вылучаюся, канфліктаў з асуджанымі не падтрымліваю. Асуджаныя шчыра зьдзіўленыя неадэкватнасьцю спагнаньняў”, – піша палітвязень у лісьце.
Нагадаем, у ліпені 2015 году Міхаіл Жамчужны быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш суворае пакараньне – шэсьць з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Яго прызналі вінаватым у наўмысным выдаваньні зьвестак, што складаюць службовую таямніцу, і ў незаконным набыцьці сродкаў для таемнага атрыманьня інфармацыі, што складае службовую таямніцу.
Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным вязьнем.