Панядзелак, 17 Жнівень 2015

У Віцебску падалі заяўку на пікет па праблемах мэдыцыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебскія актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» падалі на 23 жніўня заяўку на правядзеньне пікету па праблемах медыцыны.

Аддзел ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту перанакіраваў заяву ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну гораду. Бо ў адпаведнасьці з пунктам 4 рашэньня Віцебскага гарвыканкаму ад 10.07.2009 №881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» дазвол павінна даць адміністрацыя таго раёну, дзе мае адбыцца пікет.

Паводле bchd.info