editor22

editor22

20 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзя Міхаіл Юрчанка, вывучыўшы матэрыялы адміністрацыйных справаў сяброў-пенсіянераў Анатоля Мацьвеева і Аляксандра Нікіценкі, пастанавіў вярнуць матэрыялы ў РАУС для выпраўлення дапушчаных недахопаў.

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 20 кастрычніка адправіў справу Вячаслава Лазарава, абвінавачанага ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч.2 арт 22.9 КаАП), на дапрацоўку. Адміністрацыйную справу разбіраў суддзя Ілля Белавус.

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 19 кастрычніка аштрафаваў кандыдатку ў майстры спорту і былую масажыстку зборнай Беларусі па лыжных гонках Ганну Рошчынскую за ўдзел у мірных шэсцях 13 і 20 верасня (арт. 23.34 КаАП). Яе прызналі вінаватай  і аштрафавалі на 12 базавых велічынь.

17 кастрычніка ў памяшканні «Еўрапейскага клуба» прайшоў сход віцебскіх актывістаў партыі БНФ. На парадку дня стаяла некалькі пытанняў: абранне дэлегатаў на агульнарэспубліканскі з'езд і абмеркаванне палітычнай сітуацыі ў краіне, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Суд Віцебскага раёну 16 кастрычніка аштрафаваў на 7 базавых велічынь (189 рублёў) жыхарку аграгарадку Кастрычніцкая 56-гадовую Валянціну Крыштопенка – інваліда першай групы. Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных маршах пратэсту, якія прайшлі ў Віцебску 4 і 11 кастрычніка, паведамляе TUT.BY.

Паводле пратаколу, 4 кастрычніка журналістка-фрылансерка Алена Шабуня ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным шэсці па Маскоўскім праспекце. Была заўважаная ў групе людзей, якія выказвалі свой пратэст супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Дапушчанае ёй адміністрацыйнае правапарушэнне кваліфікаванае паводле ч.1. арт. 23.34.

У судах Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў Віцебску 9 кастрычніка разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненні ўдзельнікаў мірных маршаў. Віцябляне Аляксей Тамілаў, Юлія Барсукова і Сафіі Цярэнцьевай былі прызнаныя вінаватымі ў правапарушэнні паводле арт. 23.34 КаАП і аштрафаваныя.

8 кастрычніка з віцебскага СІЗА пасля 8 содняў адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў актывіст Алег Паўлаў. Некалькі дзясяткаў сяброў і паплечнікаў сустракалі яго каля ізалятару. Для Паўлава гэта быў ужо трэці арышт за ўдзел у масавых шэсцях і акцыях. Да гэтага актывіст адбыў за кратамі 10 сутак.

6 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску прайшло некалькі судовых паседжанняў па адміністрацыйных справах паводле артыкулу 23.34 КаАП. Вынікі былі рознымі: віцяблянку Алену Жыхарскую аштрафавалі на 12 базавых велічынь, а справа Юрыя Клепікава была спыненая.

Міліцыянты прыйшлі ў кватэру да маці журналіста-фрылансера, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”, паказалі ёй нейкі дакумент, які амаль 80-гадовая жанчына не паспела нават прачытаць і сказалі, што будуць “шукаць тэхніку”, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Старонка 147 з 236