Каардынатарам дапамогі ахвярам расейскай ваеннай агрэсіі з'яўляецца Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі Віцебскага аблвыканкама. Сюды прыходзяць сем'ямі грамадзяне Украіны з хадайніцтвам аб абароне, каб атрымаць прававы статус для легальнага пражывання на тэрыторыі Беларусі.
Людзей хвалююць пытанні працаўладкавання, сацыяльнай падтрымкі, вызначэння дзяцей у сады і школы, наладжванні бытавых умоў.
Прыбылых з Украіны дзяцей вызначаюць у дзіцячыя сады і школы вобласці, пры гэтым маленькія грамадзяне Украіны маюць роўныя правы, як і беларускія.
Віцебская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа дае людзям гуманітарную дапамогу – наборы прадуктаў, гігіенічныя прыналежнасці і іншыя прадметы побыту.
Вялікім плюсам украінцы, якія прыбываюць у Беларусь, лічаць веданне мовы, блізкі менталітэт. Многія спадзяюцца ў будучыні вярнуцца на радзіму.
Для атрымання неабходных кансультацый бежанцы могуць звярнуцца ва Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі ЎУС Віцебскага аблвыканкама размешчана па адрасе: пр-т. Фрунзэ в 41-А, 210009, г. Віцебск.
Іван Чайка