Аршанцы хочуць ведаць, што робяць для захаваньня помніку архітэктуры яго гаспадары
Мінулай восеньню аршанскія краязнаўцы накіравалі да Мітрапаліта Філарэта калектыўны ліст. Яны прасілі, каб ён паспрыяў справе захаваньня помніку архітэктуры 18 стагодзьдзя, былога будынку базыльянскага кляштара. Атрымалі адказ і ад яго самога, і ад “адказных за адраджэньне Сьвята-Пакроўскага манастыра ў Воршы” ігуменьні Анфісы (Любчак) і манахіні Даніілы (Цяцьковай). Апошнія даслалі “справаздачу” пра дзейнасьць па захаваньні помніку архітэктуры за апошнія 8 год, у якой няма і дзесятку пунктаў.
Біскуп Алег Буткевіч узяў удзел у імпрэзе, прысьвечанай беларускай мове
У культурна-рэлігійным цэнтры віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага пад патранажам пробашча кс. Адама Дынака прайшла вечарына, прысьвечаная роднай мове і некаторым аспэктам яе бытаваньня ў грамадзтве і касьцёле ў сытуацыі моўнага білінгвізму. Пра мову як адмысловы арганізм, здольны гуртаваць ці, наадварот, разьядноўваць людзей, пра варункі існаваньня беларускай мовы ў розныя пэрыяды яе разьвіцьця, сёньняшні ўзровень запатрабаванасьці разважалі падчас імпрэзы людзі розных прафэсіяў, узростаў, веравызнаньняў.
Вольга Карач: Беларуская мова - недаразьвітая
«Я не хачу тут журыцца наконт беларускай мовы, але аб’ектыўна, на жаль, у сілу розных фактараў яна яшчэ недастаткова разьвітая», — заўважыла грамадзкая дзеячка зь Віцебску Вольга Карач у адной з дыскусіяў у Фэйсбуку. Вось, напрыклад, якія ёсьць беларускія адпаведнікі для расейскіх тэрмінаў «унітаз» і «стаяк»? — прывяла прыклад Карач. (Яна мела на ўвазе стаяк каналізацыйны.)
Таварыства беларускай мовы: Гімн Віцебску мае сумнеўныя мастацкія вартасьці
Віцебская абласная арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” даслала адкрыты ліст старшыням Віцебскіх гарсавету і выканкаму з прапановай адмяніць сваё рашэньне наконт зацвярджэньня твору, напісанага Тамарай Красновай-Гусачэнка, у якасці гімну гораду. Нагодай звароту ТБМ да ўладаў сталі факты прымушэньня вучняў у школах да вывучэньня згаданага твору.
У вiцебскiм Цэнтры сучаснага мастацтва адбылася лекцыя Валянцiна Акудовiча «Лёс нацыянальных праектаў i пэрспэктыва глябалізацыі сьвету»
Адметны філёзаф і публіцыст разважаў аб праблематыцы захаваньня чалавечага статусу і зьвязаным зь ёю пошукам шляхоў нацыянальнай ідэнтычнасьці ў сучаснай глябалізацыйнай прасторы. Лекцыя адбылася ў рамках дзейнасьці Лятучага ўнівэрсытэту і ўваходзіла ў цыкл «Гораду і Сьвету».