Мастак Мікола Купава змагаецца за аднаўленьне аршанскага кляштару базылянаў
Ураджэнец Воршы мастак Мікола Купава зьвярнуўся да грамадзкасьці з адкрытым лістом, у якім заклікае зьвярнуць увагу на праблему адраджэньня аршанскага кляштару базылянаў. Мастак адзначае, што гаспадары гэтага помніку архітэктуры XVIII стагодзьдзя, які ўжо 10 год стаіць бяз даху і разбураецца, абсалютна абыякавыя да стану будынку. Рэстаўрацыя, распачаць якую абяцалі яшчэ ў красавіку, так і не пачалася.
У Мёрах прайшло сьвята нацыянальных культур
13 верасьня Мёры сталі сапраўднай шматнацыянальнай дзяржавай. Сюды зь Віцебшчыны зьехаліся прадстаўнікі розных дыяспар.
Грамадзкасьць занепакоеная далейшым лёсам гарадзішча на левым беразе Дзьвіны
У зоне падтапленьня Віцебскай ГЭС на левым беразе Дзьвіны знойдзенае невядомае дасюль гарадзішча, якое, па ўсёй імавернасьці, ня ўнесенае ў сьпісы археалягічных помнікаў Віцебскага раёну.
Намаганьнямі краязнаўцы старажытны гістарычны сымбаль вернуты ў культурны і бытавы ўжытак
У Гарадоцкім раёне блізу вёскі Янова намаганьнямі віцебскага краязнаўцы Сяргея Панкрацьева, які нарадзіўся і вырас у гэтай вёсцы, на перакрыжаваньні старых дарог усталяваны высечаны з валуна вялізны крыж-абаронца. Звычай усталёўваць гэткія крыжы склаўся на Беларусі з прыходам на нашыя землі хрысьціянства.
Хрысьціянскі пленэр прайшоў у Полацку (відэа)
Тэма пленэру: «Беларускія храмы Полацку». Ён адбыўся з 10 па 15 жніўня і быў прысьвечаны памяці Івана Хруцкага – у першыя дні імпрэзы яе ўдзельнікі наведалі магілу слыннага мастака 19 стагодзьдзя ў вёсцы Захаравічы Полацкага раёну.