Нядзеля, 05 Красавік 2015

У Полацку руйнуюцца помнікі Сімяёну Полацкаму і Францішку Скарыну

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Чытачы charter97.org дасылаюць фота полацкіх помнікаў, якія знаходзяцца ў недагледжаным стане зь віны гарадзкіх уладаў. Гарадзкія ўлады не сьпяшаюцца іх рамантаваць. «Паглядзіце, вось як выглядае помнік нашаму Сімяёну Полацкаму. Нікому няма справы!» – піша чытач.

А вось што адбываецца з помнікам самаму вядомаму беларусу. «З пастамэнту помніку Францішку Скарыну адвальваюцца камяні і пліты. Скульптура знаходзіцца ў самым цэнтры старажытнага гораду Беларусі, на плошчы Францішка Скарыны. Тут заўсёды шмат турыстаў, асабліва шмат іх у выходныя дні. І госьці зь іншых краін ня толькі бачаць, у якім стане знаходзіцца помнік, але яшчэ і фатаграфуюць гэта. Які сорам!» – піша чытач.

 

Каля яшчэ аднаго помніку ў цэнтры гораду – героям вайны 1812 году – зь мінулага году не працуе ніводзін ліхтар ніжняга падсьвятленьня.

Крыніца: Хартыя'97