Курсы «Мова нанова» ладзяцца ў Віцебску з 2014 году. Ахвотныя вывучаць беларускую мову і паглыбляць свае веды пра беларускую культуру зьбіраюцца штотыдзень па серадах. Вядзе курсы Сяргей Маркаў.
На кожным занятку разглядаецца пэўная тэма, якую раскрывае запрошаны спэцыяліст у вызначанай галіне. А навучэнцы маюць магчымасьць прадэманстраваць свае здольнасьці, выконваючы прапанаваныя творчыя заданьні.
Паводле словаў ксяндза Віктара Місевіча, беларуская мова – гэта Божы дар, і касьцёл у Беларусі ставіцца да яе зь вялікай павагай. Таму радасна, што курсы «Мова нанова» пройдуць пры касьцёле.
Кацярына Загорская