Чацвер, 20 Красавік 2017

Ігар Грышанаў: Удзельнічаць ва ўшанаваньні памяці забітых – вялікі гонар і адказнасьць

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ігар Грышанаў Ігар Грышанаў

Аршанскія актывісты «Гавары Праўду» і неабыякавыя жыхары гораду вырашылі на сумеснай сустрэчы, што неабходна ўсталяваць памятныя знакі ў месцах, дзе праводзіліся расстрэлы ахвяр масавых рэпрэсіяў 1931-1941 гадоў.

Распавядае актывіст «Гавары праўду» Ігар Грышанаў: «Гэтыя месцы – Андрэеўшчына, там ужо стаіць памятны знак, і Харкаўскі лес, дзе ўлады абяцалі ўсталяваць памятны знак яшчэ ў 1991 годзе. 26 красавіка я абмяркую гэтае пытаньне зь мясцовымі дэпутатамі. Таксама мы зьвернемся да кіраўніцтва гораду і раёну. Асабіста для мяне ўдзельнічаць ва ўшанаваньні памяці забітых – вялікі гонар і адказнасьць. А наогул наша даваенная гісторыя яшчэ пакрытая таямніцамі. Мы вымушаныя па крупінках ў архівах і на аснове паказаньняў сьведак аднаўляць сапраўдную карціну трагедыі, якая адбылася на нашай легендарнай аршанскай зямлі...»

Паводле словаў Ігара Грышанава, на месцы расстрэлаў у Харкаўскім лесе нават дрэвы растуць анамальныя, што яшчэ раз раз пацьвярджае маштаб бяды 30-х гадоў.

Андрэй Ігнатовіч, zapraudu.info