Жыхары Віцебску сталі менш звяртацца ў мясцовы выканкам
За адзінаццаць месяцаў бягучага года ў Віцебскі гарвыканкаме паступіла больш за 2 тыс. зваротаў, прычым 40 працэнтаў з іх або 800 паступілі па электроннай сістэме. За гэты час работнікі выканкама правялі 81 прыём грамадзян, на якіх прынята 136 чалавек, а на 16 выязных прыёмаў з'явілася 36 жыхароў горада. Тым не менш, чыноўнікі з аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, публічна прызнаюцца пра прыкметнае зніжэнне зваротаў да гарадскіх уладаў.
Глыбачане сталі менш давяраць уладам і звяртацца да іх
Пра змяншэнне колькасці зваротаў грамадзян да ўладаў распавёў старшыня так званай Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка па выніках прыёму грамадзян у Глыбокім.
У Віцебскай вобласці асноўны вал зваротаў грамадзян звязаны з праблемамі ў ЖКГ
За 2022 год да мясцовых уладаў паступіла каля 40 тысяч зваротаў, што складае 4% ад усіх жыхароў Віцебскай вобласці. Аднак зваротаў, звязаных з дрэннай працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 16 разоў больш.
За год, давер насельніцтва да віцебскіх уладаў, зменьшыўся на 8 %
У мінулым годзе зафіксавана 39,3 тысячы зваротаў у выканкамы, што на 8% менш папярэдняга перыяду 2021 года. Такую выснову можна зрабіць, калі прааналізаваць статыстыку і структуру зваротаў грамадзян у ворганы кіравання і самакіравання Віцебскай вобласці.
На Віцебшчыне прыцягнуты да адказнасці 34 работнікі за неналежнае выкананне патрабаванняў заканадаўства пры рабоце з грамадзянамі
Як паведамляе Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці, у 2022 годзе паступіла 534 звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Праведзена 38 прамых тэлефонных ліній і 20 выязных прыёмаў. Па выніках кантролю за выкананнем патрабаванняў заканадаўства пры рабоце з грамадзянамі прыцягнуты да адказнасці 34 работнікі.
Увага: змяніліся правілы электронных зваротаў да дзяржаўных устаноў
Са студзеня 2023 года электронныя звароты можна будзе падаць толькі праз дзяржаўную адзіную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Гэта прадугледжана зменамі ў закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Жыхар Віцебску: «Я не даваў згоды, каб ад майго імя цярпелі мірныя людзі»
Жыхар Віцебску Яўген Сцяпанаў звярнуўся з лістом да дэпутаткі гарсавету Валянціны Багатыровай. На ягоную думку, дэпутаты мясцовых саветаў маглі б ініцыяваць патрабаванні спыніць вайсковыя дзеянні ва Украіне. Ці, прынамсі, у гарсавеце павінны ведаць, што жыхары Віцебску не падтрымліваюць краіну-агрэсара, а некаторыя – адкрыта выступаюць супраць расейскага ўварвання на тэрыторыю іншай дзяржавы.
Паўлу Левінаву патлумачылі ў ЦВК і МЗС, чаму беларусы замежжа не змогуць прагаласаваць на «рэферэндуме»
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў, які знаходзіцца цяпер за межамі Беларусі, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў і Цэнтрвыбаркам з нагоды парушэння правоў беларусаў, якія жывуць за мяжой і таму не змогуць удзельнічаць у так званым «рэферэндуме». Нядаўна праваабаронца атрымаў адказы з ведамстваў.
Як петыцыямі і заклікамі ўлады Наваполацку змагаюцца з санкцыямі
Апошнім часам гарадскія ўлады Наваполацку спрабуюць супрацьстаяць уведзеным ўрадамі еўрапейскіх краін і ЗША эканамічным санкцыям. Пры гэтым мясцовыя выканаўчая і прадстаўнічая ўлады робяць гэта скаардынавана - рознымі спосабамі і з рознымі вынікамі.
«Мышы па камэрах бегаюць». Начальнік віцебскага ІЧУ адказаў блогерцы Янушкоўскай
Віцебскую блогерку Алену Янушкоўскую некалькі разоў зьмяшчалі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ) пасьля затрыманьняў. Да суду яна правяла за кратамі ІЧУ шэсьць сутак. Там напісала скаргі на непрымальныя і нялюдзкія ўмовы ўтрыманьня. Нядаўна атрымала адказ ад начальніка віцебскага ІЧУ Ўладзімера Сасіноўскага.