Да гэтага часу, каб падаць электронны зварот, трэба было запоўніць спецыяльную форму на сайце той арганізацыі або дзяржоргана, да якога быў адрасаваны зварот.
Каб адправіць зварот, трэба ідэнтыфікавацца і аўтарызавацца ў сістэме. Грамадзяне могуць гэта зрабіць з выкарыстаннем:
лагіна і пароля (пры гэтым прадугледжваецца абавязковае пацвярджэнне рэгістрацыі па нумары мабільнага тэлефона);уліковага запісу нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, якую можна атрымаць у любым аддзяленні паштовай сувязі;сертыфіката адкрытага ключа або ID-карты пры іх наяўнасці.
Для юрыдычных асоб ідэнтыфікацыя ў сістэме прадугледжвае выкарыстанне толькі сертыфіката адкрытага ключа або ID-карты, якая належыць кіраўніку або асобе, упаўнаважанай падпісваць звароты.
Пасля адпраўкі звароту ў сістэме можна наладзіць атрыманне імгненнага анлайн- або SMS-паведамлення аб тым, на якой стадыі разгляду знаходзіцца электронны зварот.
Адказы і апавяшчэнні на электронныя звароты таксама будуць накіроўвацца пры дапамозе гэтай сістэмы. Па жаданні заяўніка адказ на электронны зварот, як і раней, можа быць накіраваны ў пісьмовым выглядзе.
Алег Кунін