Прыкладам, вас хвалюе высечка дрэваў у вашым двары, або дзесьці непадалёк ўтварыўся несанкцыянаваны сьметнік, або занадта высокія бардзюры ў горадзе замінаюць язьдзе на ровары – у вырашэньні гэтых і іншых пытаньняў дапамогуць апэратары. Яны пракансультуюць, што трэба зрабіць, каб разьвязаць тое ці іншае экалягічнае пытанье.
Як распавялі нам апэратары «Зялёнага тэлефону», жыхары Віцебскай вобласьці найчасьцей зьвяртаюцца наконт праблемаў з абрэзкай дрэў і паркоўкі на зялёных зонах. За два месяцы працы (гарачая лінія запрацавала 12 кастрычніка) паступіла 9 зваротаў – тэлефанавалі і пісалі зь Віцебску, Полацку і Наваполацку.
Ініцыятары праекту адзначаюць, што працуюць для таго, каб грамадзяне ведалі пра свае правы, інструмэнты для сваёй абароны і маглі ўзьдзейнічаць на хаду таго ці іншага экалягічнага пытаньня.
Неабходную дапамогу можна атрымаць па тэлефоне +375 (29) 1702670 або праз электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Апэратары дасяжныя па панядзелках, серадах і пятніцах з 10:00 да 18:00.
Лізавета Золотнова