Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю правялі ў Браславе прамую лінію і прыём грамадзян. На мінулым тыдні з працоўным візітам Браслаўшчыну наведалі прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю. Яны прынялі ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, а таксама правялі прамую лінію і прыём грамадзян. Піша сайт braslav-star.by.

Згодна са статыстыкай, з пачатку 2024 года эканамічныя паказчыкі Віцебскай вобласці ў зялёнай зоне росту. Але не ўсё так адназначна. Назіраецца фатальная залежнасць роста рэгіянальнай эканомікі ад аднаго і адзінага суперінвестара - Расійскай федэрацыі. Грошай у насельніцтва стала больш, і гэта стварае аснову для значна росту інфляцыі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Прыбытковасць (рэнтабельнасць) рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг і рознічных продажаў знаходзіцца на гістарычным мінімуме - каля 1%.

У перадачы «Будет дополнено» прапагандыст Ігар Тур пераконваў тэлегледачоў, што «беглых» чакае «справядлівае эканамічнае пакаранне». Паводле ягонах словаў, раз яны заклікалі да эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі, то мусяць адказаць за урон, нанесены эканоміцы. І кампенсавацца гэты ўрон мусіць за кошт продажу іхнай маёмасці. У перадачы паказалі жытло віцебскага журналіста Змітра Казакевіча, актывісткі з Варапаева Ганны Федаронак, віцебскай актывісткі Караліны Цярэнцьевай, навукоўца Віктара Якубава з Наваполацка.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Аляксандр Ляшковіч 2 траўня за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу прысудзіў да ў межах ч.1 арт.435 КК прысудзіў да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тэрмін 1 год навучэнца Кірыла Кандрацьева. Таксама суддзя абавязаў маладога чалавека заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 2000 рублёў.

Гарадскія актывісты пачалі збіраюць подпісы пад петыцыяй №5853 на платформе “Зручны горад” з патрабаваннем да кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама ў тэрміновым парадку адрамантаваць дарогу на 4-й Сацыялістычнай вуліцы. Зварот да ўладаў удзе падпісаў больш за дзесяць жыхароў “паўночнай сталіцы”. Збор подпісаў працягваецца.