На пазачарговай сесіі абласнога Савета было вырашана ўзнагародзіць прэміямі 10 навучэнцаў рэгіянальных "Дзіцячых школ мастацтваў" і 6 навучэнцаў каледжаў. На гэта дэпутатамі было выдзелена 6000 і 4800 рублёў адпаведна.  Трэба адзначыць, што ў 57 дзіцячых школах мастацтваў Віцебскай вобласці вучыцца больш за 15 тысяч чалавек, г.зн. прэміраванымі будзе каля 0,1% ад усіх навучэнцаў.

У Паставах прайшло пасяджэнне на тэму “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Пастаўскага раёна за мінулы перыяд 2024 год і павышэння эфектыўнасці працы арганізацый”. Размова пра будучыню – так кіраўнік раёна Сяргей Чэпік акрэсліў галоўнае пытанне, вынесенае на парадак дня падчас пасяджэння.

Гарадскія актывісты звярнуліся да мясцовых улад патрабаваннем перайменаваць цэнтральную вуліцу Уладзіміра Леніна. Для гэтага на інтэрнэт-платформе «Зручны горад» была створаная петыцыя №5843, якую ў цяперашні час падпісалі 25 чалавек.

Мемарыяльная шыльда на доме №2 па вул. Шаўрова ў Віцебску  з'явілася 46 гадоў таму. Якраз тады было вырашана перайменаваць 2-ую Калгасную вуліцу – надаць ёй імя Аляксея Шаўрова, ураджэнца Віцебскага раёна, колішняга міністра гандлю БССР і намесніка старшыні Савета Міністраў БССР.  Паколькі гэта прыватны сектар, шыльду было вырашана прымацаваць на сцяне аднаго з дамоў у пачатку вуліцы. Сёлета, калі ідэалагічным мэйнстрымам стала прыцягненне ўвагі да падзеяў Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўныя СМІ ўспомнілі, што А.Шаўроў займаўся матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем штаба партызанскага руху.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС Алег Аўтух праз мясцовую прэсу. Для гэтага яны рэалізуюць мерапрыемства пад назвай «Комплекс дадатковых мер па забеспячэнні дысцыпліны і грамадскага парадку ў сельскай мясцовасці».