Паводле рашэння суда Докшыцкага раёна “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” прызнаны інтэрнэт-рэсурсы музычнай групы Naviband: старонкі ў TikTok, "ВКонтакте", Instagram, а таксама Telegram-канал "NAVIBAND".
Суд Полацка і Полацкага раёна пастанавіў лічыць “экстрэмісцкім” інтэрнэт-сайт валанцёрскага інфармацыйнага праекта "Voice of Belarus", які быў створаны падчас пратэстаў 2020 года і дагэтуль распавядае пра праблемы ў Беларусі замежным чытачам.
Той самы суд прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” старонку"Свабодныя беларусы ў Варшаве" у Facebook і акаўнт "Партизан Белорусский" у YouTube.
Суд Вушацкага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі” акаўнты "РУХ" і "Byaction” у Facebook, акаўнты "Sciahupolscy" (БЧБ у Польшчы)” і "daliya57" (Натела Сорокина) у Instagram.
Судом Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаны “экстрэмісцкім” змест старонкі "А._._._._" у TikTok: на гэтым практычна безыменным інтэрнэт-рэсурсе публікаваліся матэрыяла праекта “NEXTA”.
Згаданыя вышэй інтэрнэт-рэсурсы 13 ліпеня з'явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Ігар Бараноўскі
Панядзелак, 13 Ліпень 2026
Суды Віцебскай вобласці істотна папоўнілі “экстрэмісцкі” спіс, які складае Міністэрства інфармацыі
"Пашчыравалі" і раённыя суды, і суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Нагадваем механізм, паводле якога дзенічае сістэма: рэгіянальныя пракуратуры няспынна займаюцца маніторынгам Інтэрнэту, "вылоўліваюць крамолу" і складаюць пазовы ў суды. Апошнія, у сваю чаргу, пракуратурам не пярэчаць і спраўна прызнаюць інтэрнэт-рэсурсы "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй". Паміж пракуратурамі і судамі ідзе негалоснае спаборніцтва, хто болей "выкрые экстрэмістаў". Таму барацьба вядзецца за колькасць, а інтэрнэт-рэсурсы, змест якіх прызнаны "экстрэмісцкім", могуць не мець да канкрэтнага рэгіёну ніякага дачынення.
Апублікавана ў
Дзяржава