“Такім чынам атрымае развіццё Віцебская вобласць. У сельскай гаспадарцы мы даем жытло, бясплатную адукацыю, ахову здароўя — як нашым беларусам умовы”, - казаў Лукашэнка 13 ліпеня падчас паездкі ў Шклоўскі раён. Праўда, на наступны дзень аптымізму ў яго словах паменела, асабліва што да ўмоваў пражывання грамадзян Узбекістана. “Мы ў вёсках маем больш-менш нармальнае жыллё. Разам прывядзем у парадак. І тое, што будзем будаваць, будзем будаваць для людзей”, - заявіў Лукашэнка 14 ліпеня ў Аршанскім раёне ў прысутнасці хакіма Андыжанскай вобласці Узбекістана Шухратбека Абдурахманава.
Цяпер прэс-служба Лукашэнкі анансавала прыбыццё ў Віцебскую вобласць 5 тысяч работнікаў з Узбекістана. “Грамадзян Узбекістана плануецца прыцягваць не толькі ў сельскую гаспадарку, але і ў будаўніцтва, прамысловасць, сферу паслуг, для працы ў якасці малодшага медыцынскага персаналу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Анансавана, што на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна ўзбекскі бок атрымае 2 тыс. га для вырошчвання бульбы. “У неабходным аб’ёме” для гэтага будуць прадастаўлены бульбасховішчы. У сваю чаргу Беларусь, як заяўлена, “дапаможа з тэхналогіяй, забяспечыць пасадачным матэрыялам”.
Плануецца, што ўзбекскім партнёрам таксама перададуць былую санаторную школу ў гарадскім пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна, зачыненую шмат гадоў таму. Гэты будынак ужо шмат гадоў не могуць прадаць з аўкцыёну, але цяпер паабяцана, што яе “пераабсталююць пад турбазу для адпачынку грамадзян Узбекістана”.
Таксама ў Віцебску плануюць адкрыць рэстарацыю ўзбецкай кухні і гандлёвы дом, дзе будуць прадавацца тавары з Узбекістану.
Людміла Квашына
Аўторак, 14 Ліпень 2026
Лукашэнка мяняе свой народ на іншы: толькі ў Віцебскую вобласць прыедуць 5 тысяч грамадзян Узбекістана
Першыя 200 чалавек ужо тут. Дзяўчаты ў нацыянальных строях сустракалі іх з самалёта хлебам-соллю. Грамадзянам Узбекістана прапануюць працу ў сельскай гаспадарцы. Аляксандр Лукашэнка вымушана прызнаў, што людзей там бракуе катастрафічна, бо ніхто не хоча жыць і працаваць у глыбінцы, дзе зачыняюцца школы і дзіцячыя садкі, ды і ўвогуле няма нармальнай інфраструктуры. Беларусы ўцякаюць з вёскі ў гарады, а то і ўвогуле за мяжу ў пошуках лепшага жыцця. 2020-ты год паказаў, што беларускі народ для цяперашняга кіраўніка краіны – пустое месца. І цяпер ён хоча замяніць яго іншым.
Апублікавана ў
Дзяржава