На сайце дзяржаўнай службы занятасці пазначаны толькі 2 вакансіі з рэгіёнаў Віцебскай вобласці: карэспандэнта шукае газета "Полоцкий вестник" на заробак 1 000 – 1 500 руб. і дубровенская “раёнка” “Дняпроуская праўда” – тут заробак зусім несалідны, абяцаюць усяго 850 – 850 руб.
У Віцебску сітуацыя з “пішучымі кадрамі” зусім патавая: уласнага карэспандэнта не можа знайсці нават выдавецкі дом “Беларусь сегодня”. На заробак 2 000 – 3 500 руб. не тое што няма ахвотных – няма тых, хто можа якасна працаваць і адначасова здольны прайсці ідэалагічную праверку.
У гарадскую газету «Витьбичи» патрэбныя два карэспандэнты ( заробак 726 – 1 500 руб.) і намеснік галоўнага рэдактара (заробак 1 500 – 2 000 руб.).
Абласная газета «Витебские вести» ужо 4 месяцы працуе без галоўнага рэдактара. Чаму гэтую пасаду пакінула былая рэдактарка Наталля Камлева – не вядома. Таму, хто ўзначаліць выданне, абяцаюць заробак 3 473,65 – 3 528,25 руб. Гэтаксама ў «Витебские вести» патрэбны рэдактар інтэрнэт-рэсурсаў ( заробак 1 049 – 1 289 руб.) І ажно 4 карэспандэнты – два на палову стаўкі ( заробкі адпаведна 750 – 970 руб. і 700 – 891 руб.) і два на поўную стаўку, ім абяцаюць плаціць 1 077,40 – 1 482 руб. і 1 425 – 1 660 руб.
Відавочна, што гэта няшмат: паводле афіцыйнай статыстыкі, нават меней за сярэдні заробак па Віцебскай вобласці, які складае каля 2 240 руб. Але болей за прапаганду плаціць не хочуць.
Вольга Крэнь