Пра гэта ўскосна сведчаць каментары пад ягонымі здымкамі ў сацсетках, зробленыя іншымі асобамі. Увогуле ж апошні раз у сацсеткі мужчына заходзіў у ліпені мінулага года. Найверагодней, прыкладна ў той час ён і быў затрыманы.
Фотаздымкі на старонках Андрэя Фалькова сведчаць пра тое, што мужчына шмат падарожнічаў і актыўна займаўся спортам. І нават удзельнічаў у аматарскіх спаборніцтвах у сваіх узроставых групах.
Паводле сайта МУС, мужчыну сёлета ў красавіку споўніцца 51 год. Супраць яго прозвішча ў пераліку “экстрэмістаў” пазначана “судзімасць не пагашана”. Гэта можа азначачаць, што ўраджэнца Оршы асудзілі да “хіміі”. Тэрмін пакарання невядомы.
Ігар Канаплёў
Пятніца, 14 Сакавік 2025
Што вядома пра аршанца Андрэя Фалькова, прызнанага “экстрэмістам”
14 сакавіка ў пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, дадалі імя і прозвішча аршанца Андрэя Фалькова. З дадзеных у гэтым спісе вядома, што суд Заводскага раёна Мінска прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Па гэтым артыкуле, як правіла, судзяць удзельнікаў пратэстаў 2020 года, і Андрэй Фалькоў, падобна, браў удзел у акцыях пратэсту ў сталіцы.
Апублікавана ў
Дзяржава